навіны

Дзяржсакратар ЗША адправіцца ў Егіпет і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе

Энтані Блінкен. (Фота: Secretary Antony Blinken / Twitter)
Энтані Блінкен. (Фота: Secretary Antony Blinken / Twitter)
podpis źródła zdjęcia

У ЗША таксама хочуць не дапусціць распаўсюджвання вайны на Ліван.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен наведае Егіпет і Ізраіль 10 чэрвеня на фоне спробы ўзмацнення ціску Вашынгтону на «Хамас» і Ізраіль, каб дамагчыся спынення агню ў Газе і не дапусціць распаўсюджвання вайны на Ліван. Пра гэта паведамляе Reuters.
Энтані Блінкен. (Фота: Secretary Antony Blinken / Twitter)
Энтані Блінкен. (Фота: Secretary Antony Blinken / Twitter)
Галоўны амерыканскі дыпламат Энтані Блінкен наведае на гэтым тыдні таксама Іярданію і Катар. Ён сустрэнецца з прэзідэнтам Егіпту ў Каіры, а затым накіруецца ў Ізраіль для сустрэчы з прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу і міністрам абароны Ёавам Галантам.
Візіт адбудзецца пасля таго, як 31 траўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выклаў план аб спыненні агню. Ён прадугледжвае канчатковае спыненне баявых дзеянняў, вызваленне ізраільскіх закладнікаў і палестынскіх зняволеных, а таксама аднаўленне Газы і пастаўкі гуманітарнай дапамогі туды.
Таксама ў нядзелю лідар ізраільскай апазіцыі Бэні Ганц абвясціў аб сваёй адстаўцы з надзвычайнага вайсковага кабінету прэмʼер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу. Прычынай гэтага ён называе рознагалоссі з Нэтаньягу праз розныя погляды на пасляваенную будучыню Газы. Сыход Ганца не будзе прадстаўляць непасрэднай пагрозы для ўраду, аднак можа мець сурʼёзныя наступствы, бо гэта ставіць Нэтаньягу ў залежнасць ад прыхільнікаў жорсткай лініі, што будзе зацягваць заканчэнне вайны і можа прывесці да эскалацыі баявых дзеянняў з ліванскай «Хезбалой».
Паводле Ізраілю, у выніку атакі «Хамас» 7 кастрычніка 2023 года загінулі 1200 чалавек і яшчэ каля 250 сталі закладнікамі. У адказ Ізраіль пачаў наступ на сектар Газа, у выніку якога загінула больш за 37 000 палестынцаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя на тэрыторыі, якая кантралюецца «Хамасам», у нядзельным абнаўленні.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10