навіны

Краіны Балтыі выходзяць з агульнага з Беларуссю і РФ электракальца БРЭЛЛ

Электрасеткі Літвы. (Фота: enmin.lrv.lt)
Электрасеткі Літвы. (Фота: enmin.lrv.lt)
podpis źródła zdjęcia

Літва, Латвія і Эстонія сінхранізуюцца з еўрапейскімі электрасеткамі.

Літва, Латвія і Эстонія да 7 жніўня паведамяць Беларусі і Расеі аб выхадзе з дамовы БРЭЛЛ і сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы. Пра гэта інфармуе міністэрства энергетыкі Літвы.
Электрасеткі Літвы. (Фота: enmin.lrv.lt)
Электрасеткі Літвы. (Фота: enmin.lrv.lt)
Сінхранізацыя з еўрапейскімі электрасеткамі запланаваная на люты 2025 года.
«Узровень гатовасці да сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы складае амаль 100 %. Цяпер самае галоўнае – завяршыць неабходныя працэдуры ўзгаднення з Асацыяцыяй еўрапейскіх аператараў сістэмаў перадачы электраэнергіі і разам з Латвіяй і Эстоніяй паведаміць бакам дамовы БРЭЛЛ пра яе непадаўжэнне», – заявіў міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс.
Літва, Латвія, Эстонія, Расея і Беларусь на дадзены момант працуюць у так званым кальцы БРЭЛЛ, дзе частата электраэнергіі цэнтралізавана рэгулюецца ў Расеі. Адпаведнае пагадненне было падпісанае ў 2001 годзе.
Раней прадстаўнікі ўладаў Латвіі, Літвы і Эстоніі называлі далучэнне да электрасетак Еўропы адным са стратэгічных прыярытэтаў рэгіёну. Дамова наконт гэтага была дасягнутая ўрадамі краінаў Балтыі летась у жніўні.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10