навіны

«Bloomberg»: Расея адпраўляе ваяваць ва Украіну афрыканскіх студэнтаў

 (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
(Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Афрыканцы сталі дадатковай крыніцай жывой сілы падчас наступлення на Харкаўшчыне.

Паводле звестак амерыканскага выдання «Bloomberg», расейцы накіроўваюць на фронт ва Украіну маладых афрыканцаў, пагражаючы ў адваротным выпадку дэпартаваць іх з РФ.
 (Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
(Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook)
Паводле ацэнак еўрапейскіх чыноўнікаў, Крэмль прымусіў тысячы мігрантаў і замежных студэнтаў ваяваць на баку расейскіх войскаў супраць Украіны, дадаўшы жывой сілы для свайго наступу ў Харкаўскай вобласці.
Крыніцы «Bloomberg» сцвярджаюць, што расейскія ўлады ўсё часцей пагражаюць не працягваць візы афрыканскім студэнтам і маладым рабочым, калі яны не пагодзяцца далучыцца да войска. Фактычна мігрантаў прымушаюць выбіраць паміж дэпартацыяй і баявымі дзеяннямі ва Украіне.
Яшчэ адна крыніца выдання зазначае, што практыка адпраўлення на вайну замежных студэнтаў і працоўных мігрантаў існуе з самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Іх звычайна размяшчаюць на найбольш небяспечных кірунках, таму яны нясуць велізарныя страты. Такім чынам расейскае камандаванне імкнецца зберагчы больш падрыхтаваныя падраздзяленні.
Паводле звестак украінскай выведкі, Расея праводзіць глабальную кампанію вербавання замежных наймітаў у сама меней 21 краіне, у тым ліку ў некалькіх краінах Афрыкі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10