навіны

«BELPOL»: У Беларусі плануюць прыцягваць грамадзянаў да працаў абароннага характару ў мірны час

Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: modmilby / Telegram)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: modmilby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Такім чынам рэжым хоча ўзаконіць у Беларусі расейскі варыянт гэтак званай СВА».

У Менскі гарвыканкам, аблвыканкамы ды іншыя дзяржаўныя органы Беларусі на ўзгадненне паступіў праект пастановы Савету Міністраў, што рэгламентуе добраахвотны ўдзел грамадзянаў у выкананні працаў абароннага характару ў мірны час, паведамляе «BELPOL» са спасылкаю на свае крыніцы.
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: modmilby / Telegram)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: modmilby / Telegram)
У пералік працаў уваходзяць:
У «BELPOL» думаюць, што гэтак рэжым Лукашэнкі рыхтуе беларусаў да вайны:


,,

«Такім чынам рэжым хоча ўзаконіць у Беларусі расейскі варыянт гэтак званай СВА, калі вайна афіцыйна не абвешчаная, час нібыта мірны, але баявыя дзеянні вядуцца. Таму трэба рыць акопы, узводзіць «абарончыя збудаванні», разбіраць завалы на разбураных аб’ектах і ратаваць адтуль параненых людзей».


Да вызначаных працаў будуць прыцягваць беларусаў, старэйшых за 16 гадоў (верхняй мяжы ўзросту няма). Памер аплаты працы – 15 рублёў за дзень.
Пастанова мае быць прынятая цягам найбліжэйшых 2-3 тыдняў, сцвярджае «BELPOL».
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10