навіны

«Лукашэнка здрадзіў Арменіі, як і Украіне». Ціханоўская падтрымала Пашыньяна

Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Пашыньян заявіў, што ніколі не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка.

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская падтрымала прэм’ера Арменіі Нікола Пашыньяна, які заявіў, што ніколі не паедзе ў Беларусь, пакуль пасаду прэзідэнта там займае Аляксандр Лукашэнка, як не паедуць і іншыя афіцыйныя асобы Арменіі.
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
«Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян заявіў, што не наведае Беларусь, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе. Ён мае рацыю. Лукашэнка здрадзіў Арменіі, гэтак жа як і здрадзіў Украіне. Свету патрэбная свабодная і дэмакратычная Беларусь як надзейны партнёр у імя міру, а не падступны дыктатар», – напісала Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X.
Пашыньян раскрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і АДКБ, выступаючы ў парламенце.


,,

«Адзін з лідараў АДКБ заяўляе, што ён удзельнічаў у рыхтаванні 44-дзённай вайны, натхняў, верыў і зычыў перамогі Азербайджану. Пасля гэтага я мушу пайсці і сесці з Лукашэнкам у фармаце АДКБ і абмеркаваць любое пытанне? – сказаў Пашыньян.


Рэжым Лукашэнкі даўно падтрымліваў ваенныя дзеянні супраць свайго саюзніка з АДКБ не толькі не словах. Бо беларуская зброя даўно прадаецца ў Азербайджан. Яшчэ ў 2019 годзе міністр замежных справаў Арменіі адзначаў, што ад беларускай зброі гінуць грамадзяне Арменіі. У прыватнасці, Беларусь прадавала Азербайджану ракетныя сістэмы «Паланэз».
Сцяг Арменіі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: total.kz)
Беларусь адклікае свайго пасла ў Арменіі пасля такога ж кроку з армянскага боку навіны
Таксама Арменія прасіла дапамогі ў АДКБ у 2022 годзе падчас баёў на армянска-азербайджанскай мяжы, аднак саюзнікі не прыйшлі на дапамогу. Затое ў пачатку таго ж года сілы АДКБ адправіліся душыць пратэсты ў Казахстане, падчас якіх загінулі сотні пратэстоўцаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10