навіны

Саша Філіпенка запрашае на свой стэндап у Беластоку

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Як літаратура адлюстроўвае час, як размываюцца межы паміж выдумкай і рэальнасцю.

Сустрэча з пісьменнікам адбудзецца 18 чэрвеня ў беларускім хабе «Новая Зямля» а 18.30. Гэта будзе фінальны выступ Сашы Філіпенкі падчас чэрвеньскага туру па Польшчы.
Прадстаўлена рэдакцыі
Прадстаўлена рэдакцыі
Да гэтага пісьменнік выступаў у Познані, сёння, 13 чэрвеня, Філіпенка выступае ў Кракаве, 14 чэрвеня – Лодзь, 15 чэрвеня – Варшава.
– Мы будзем казаць пра літаратуру, камедыю, тэатр, вайну, вядома, пра Беларусь. Увогуле, пра ўсё тое, пра што звычайна гаворым з сябрамі. Я пачытаю, адкажу на пытанні чытачоў. Скажу толькі адно – сустрэча ў Гданьску пачалася а 19:30 і скончылася а 23:20! Публіка не адпускала і ўсё задавала і задавала пытанні. Упэўнены, у іншых гарадах будзе гэтак жа цікава, – сказаў у размове з «Белсатам» Саша Філіпенка.
Саша Філіпенка – пісьменнік з Беларусі, лаўрэат літаратурных прэміяў. Кнігі пісьменніка перакладзеныя на 15 моваў. Спектаклі паводле ягоных раманаў былі паказаныя ў Нямеччыны, Украіне, Расеі, Літве.
Сустрэча з Сашам Філіпенкам – гэта пісьменніцкі стэндап, у рамках якога ён раскажа пра тое, як літаратура адлюстроўвае час, як размываюцца межы паміж выдумкай і рэальнасцю і як пісьменнікі аказваюцца праваднікамі гісторыі.
Акрамя таго, Саша падзеліцца гісторыямі пра свой досвед працы ў архівах розных краінаў і пра вандроўкі слядамі герояў уласных раманаў, прачытае ўрыўкі з «Крэмулятара», раскажа пра свае новыя працы і адкажа на пытанні аўдыторыі.
АС belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10