навіны

У Расеі рэзка абваліўся продаж беларускіх МАЗаў

Згарэлы 26 чэрвеня МАЗ у Санкт-Пецярбургу. (Фота: fontanka.ru)
Згарэлы 26 чэрвеня МАЗ у Санкт-Пецярбургу. (Фота: fontanka.ru)
podpis źródła zdjęcia

З 2022 года ў Расеі сталіся частымі выпадкі ўзгарання беларускіх МАЗаў.

На расейскім рынку зафіксаванае моцнае падзенне продажу аўтобусаў МАЗ беларускай вытворчасці. Адпаведныя звесткі прыводзіць агенцтва «АСМ-холдинг».
Згарэлы 26 чэрвеня МАЗ у Санкт-Пецярбургу. (Фота: fontanka.ru)
Згарэлы 26 чэрвеня МАЗ у Санкт-Пецярбургу. (Фота: fontanka.ru)
Згодна з імі, за першыя шэсць месяцаў 2024 года ў Расеі прадалі толькі 280 аўтобусаў МАЗ, тады як за аналагічны перыяд мінулага года было прададзена 525. Падзенне склала 46,7 %.
У траўні ж прадалі толькі 8 МАЗаў супраць 159-і ў траўні 2023 года. Падзенне – на 95 %.
У выніку паводле аб’ёму продажу аўтобусаў у Расеі МАЗ перамясціўся з пятага на шостае месца. Лідарам продажу ў РФ стаў ПАЗ (за першыя паўгода 2024 года прадалі 4062 аўтобусы, рост адносна першага паўгоддзя 2023 года на 33,4 %). У першую пяцёрку таксама ўвайшлі ЛиАЗ (1071 аўтобус, + 9,1 %), Yutong (867 аўтобусаў, + 52,6 %), НЕФАЗ (795 аўтобусаў, + 5,2 %), «Волжанин» (423 аўтобусы, + 14,3 %).
Адзначым, што з 2022 года ў Расеі сталіся частымі выпадкі ўзгарання беларускіх МАЗаў. Інцыдэнты з менскай тэхнікай фіксаваліся ў Саратаве, Казані, Пермскім краі, Салехардзе, Іжэўску, а ў Пецярбурзе аўтобусы наогул здымалі з маршрутаў праз частыя пажары.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10