навіны

Актывістку Галіну Лагацкую пакаралі хатняй хіміяй

Галіна Лагацкая
Галіна Лагацкая
podpis źródła zdjęcia

Яе судзілі па артыкуле 342, які за масавасць празвалі «народным».

Суд Кастрычніцкага раёну Менску пагадзіўся з абвінавачаннем пракуратуры і пакараў Галіну Лагацую абмежаваннем волі на два з паловай гады, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Галіна Лагацкая
Галіна Лагацкая
Галіну Лагацкую судзілі па артыкуле 342, які за масавасць празвалі «народным» – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Актывістку выпусцілі з-пад варты ў судовай залі. Тэрмін пакарання жанчына мусіць адбываць па месцы жыхарства.
Затрымалі Галіну Лагацкую 9 красавіка ў будынку ўпраўлення ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёну, куды яе запрасілі забраць тэлефон. Ён быў нібыта на праверцы ў міліцыі ажно з 2022 года, калі жанчыну арыштавалі на 25 сутак за распаўсюд улётак супраць вайны. Справу разглядала суддзя Вольга Лаўрыновіч.
Любоў Лунёва belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10