навіны

Дзяўчынку, якая ўпала з восьмага паверха ў Горадні, выратавалі медыкі

Аперацыя, якую рабілі дзяўчынцы ў Горадні. (Фота: grodnouzo.gov.by)
Аперацыя, якую рабілі дзяўчынцы ў Горадні. (Фота: grodnouzo.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

«Жыццё дзіцяці па-за небяспекай».

Дзяўчынку, якая ўпала з восьмага паверха, прааперавалі спецыялісты РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў Гарадзенскім абласным дзіцячым шпіталі. Яны выратавалі яе з дапамогай унікальнай аперацыі, паведамляе галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму.
Аперацыя, якую рабілі дзяўчынцы ў Горадні. (Фота: grodnouzo.gov.by)
Аперацыя, якую рабілі дзяўчынцы ў Горадні. (Фота: grodnouzo.gov.by)
Дзяўчынка атрымала шматлікія сур’ёзныя траўмы, уключаючы траўмы пазваночніка.
«Гаворка ішла аб выратаванні жыцця, і гарадзенскім медыкам прыйшлося дзейнічаць экстранна, першарадна ухіляючы самыя асноўныя жыццёвыя пагрозы. Калі стала ясна, што жыццё юнай пацыенткі па – за небяспекай, адным з этапаў дапамогі стала ўстаноўка спецыяльнай канструкцыі, якая сатбілізуе, на пашкоджаным пазваночніку», – піша галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму.
Каб дапамагчы дзіцяці, у Горадню прыехалі вядучыя спецыялісты РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Яны выкарыстоўвалі спінальную сістэму «BelCD-Legospine», якая зафіксавала пазваночнік у дасягнутай карэкцыі.
«На сёння можна казаць, што жыццё дзіцяці па-за небяспекай. Аднак патрэба ў медычнай дапамозе застаецца, і спецыялісты аховы здароўя гатовыя зрабіць усё, каб максімальна дапамагчы юнай пацыентцы, у тым ліку выкарыстоўваючы самыя сучасныя тэхналогіі. Мы ўдзячныя калегам з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, якія былі разам з намі з першых хвілін аказання дапамогі пацярпелай дзяўчынцы», – кажа галоўны лекар абласнога дзіцячага шпіталю Аляксандр Козіч.
Дзяўчынка выпала з акна 5 траўня. Гэта адбылося, калі яна засталася без нагляду. Яе стан быў вельмі цяжкім.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10