«Словы даказваюць адваротнае». Ізраільскае медыя пра заяву Лукашэнкі, што ён не антысеміт
15.06.2024, 12:33
Аляксандр Лукашэнка (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Лукашэнка ні разу не згадаў пра Галакост, але згадаў габрэяў у «кантэксце карупцыі».
У ізраільскіх медыях з’явілася рэакцыя на словы самаабвешчанага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што ён не антысеміт, і пры гэтым адзначыў, што сярод затрыманых за карупцыю больш як палова – габрэі.
Аляксандр Лукашэнка (Фота: president.gov.by)
«Лукашэнка, як і ўчора ўвечары, стараецца падкрэсліць, што ён «не антысеміт», але ягоныя словы зноў і зноў даказваюць адваротнае», – піша выданне kan.org.il.
У прыватнасці, яно згадала, як палітык неаднаразова крытычна выказваўся пра габрэяў. Напрыклад, у 2007 годзе ён заявіў, што габрэі ператварылі Бабруйск у свінарнік. А ў ліпені 2021 года заявіў, што «ўвесь свет кланяецца» габрэям, а летась – што «армяне ж разумныя людзі! Там жа няма ніводнага габрэя!».
Ізраільскае выданне адзначае, што сёлета падчас падзеяў з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны Лукашэнка ні разу не згадаў пра Галакост габрэяў, але згадаў іх у «кантэксце карупцыі».
Нагадаем, што 14 чэрвеня, кажучы пра крымінальную справу свайго былога памочніка – інспектара ў Віцебскай вобласці Ігара Брыло, Лукашэнка заявіў, што агулам у ёй праходзяць тры дзясяткі чалавек.
«Вы мне прабачце, я не антысеміт, але больш за палову габрэяў. Гэта што ў нас асаблівае, прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам. І габрэі, і беларусы, і ўкраінцы, расейцы і палякі».