Смяротнае ДТЗ у Смалевіцкім раёне: двое загінулых, двое параненых
16.06.2024, 20:31
ДТЗ у Смалявіцкім раёне, 16 чэрвеня 2024 году. (Фота: pressmvd / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Кіроўца ўрэзаўся ў апору лініі электраперадач.
Удзень 16 чэрвеня ў Смалевіцкім раёне на аўтадарозе Р-53 «Слабада-Навасады» кіроўца ўрэзаўся ў апору лініі электраперадач.
ДТЗ у Смалявіцкім раёне, 16 чэрвеня 2024 году. (Фота: pressmvd / Telegram)
Паводле інфармацыі МУС, 21-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на правую абочыну, дзе ўчыніў наезд на апору лініі электраперадач.
У выніку кіроўца і 50-гадовая жанчына-пасажыр загінулі на месцы здарэння. Яшчэ двое пасажыраў – 27-гадовая жанчына і аднагадовае дзіця – дастаўлены ў лякарню.
ДТЗ у Смалявіцкім раёне, 16 чэрвеня 2024 году. (Фота: pressmvd / Telegram)
Паводле парталу smolevichi-24, Смалявіцкі РАСК распачата крымінальная справа па ч.3 арт.317 КК («Парушэнне правілаў дарожнага руху, што прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асобаў»).