У Беларусь не пусцілі замежніка з-за карцінак пра вайну і палітыкаў
15.06.2024, 20:32
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: abarona.org)
podpis źródła zdjęcia
Гэта ўжо не першы падобны выпадак.
У Беларусь не пусцілі балгарына, у тэлефоне якога знайшлі «мемы, карцінкі пра вайну і палітыкаў», а таксама перапіску з украінскім сябрам. Паведамленне пра гэта з’явілася ў адным з замежных чатаў. Гэта ўжо не першы выпадак, калі беларускія памежнікі не пускаюць у краіну грамадзянаў замежных краін.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: abarona.org)
Як паведаміла спадарожніца замежніка, яны разам ехалі аўтобусам з Варшавы. Пры ўездзе ў Беларусь мужчыну запрасілі на размову, пасля якой не ўпусцілі ў краіну, і ён быў вымушаны вярнуцца назад у Польшчу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: abarona.org)
«У тэлефоне [была] перапіска з сябрам-украінцам, мемы, карцінкі пра вайну і палітыкаў. Не думаў, што гэта так сур’ёзна», – расказала некаторыя дэталі спадарожніца мужчыны.
10 чэрвеня ў Беларусь не пусцілі грамадзяніна Польшчы. Прычына – адсутнасць на тэлефоне пэўных мэсэнджараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: abarona.org)
«Прычына, як я зразумеў, заключалася ў адсутнасці ўсталяванага на тэлефоне Мэсэнджара і іншых мэсэнджараў, якімі я фактычна не карыстаюся», – напісаў мужчына ў адным з замежных чатаў.
Падобныя выпадкі здараліся і раней: у студзені 2024 года грамадзяніна Ізраіля не пусцілі ў краіну з-за падпіскі на забаронены канал.