навіны

Праваабаронцу Леаніду Судаленку вынеслі завочны прысуд

Леанід Судаленка. (Фота: Леанід Судаленка / Facebook)
Леанід Судаленка. (Фота: Леанід Судаленка / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Пяць гадоў калоніі і вялікі штраф.

17 чэрвеня Гомельскі абласны суд завершыў працэс над праваабаронцам і былым палітвязнем Леанідам Судаленкам і прысудзіў яму пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму і вялізны штраф.
Леанід Судаленка. (Фота: Леанід Судаленка / Facebook)
Леанід Судаленка. (Фота: Леанід Судаленка / Facebook)
Новая крымінальная справа на Леаніда Судаленку была заведзеная ў лістападзе 2023 года. Згодна з ёй, праваабаронцу абвінавачвалі паводле арт. 361-4 частка 1 і 2 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Суддзя Анатоль Сотнікаў прызнаў Леаніда Судаленку вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі строгага рэжыму і штрафу ў 650 базавых велічыняў (26 тысячаў рублёў).
Леанід Судаленка – вядомы праваабаронца і юрыст, ён з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Першы раз Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года і асуджаны на тры гады пазбаўлення волі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Поўнасцю адбыўшы пакаранне, ён выйшаў на волю 21 ліпеня 2023 года і адразу з’ехаў з Беларусі.
На пачатку чэрвеня, незадоўга да пачатку судовага працэсу па другой крымінальнай справе, праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд РБ, каб паўплываць на практыку завочных судоў у краіне. Ён сцвярджаў, завочны прысуд пазбаўляе яго гарантый спаборнасці і роўнасці бакоў, што прама супярэчыць асноўнаму закону краіны.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10