навіны

Жыхары Смалявічаў вінавацяць мясцовы малаказавод у зліве пракіслага малака ў раку

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Мясцовыя ўлады і сілавікоў просяць разабрацца.

Жыхары гораду Смалявічы звярнуліся да мясцовых уладаў і сілавікоў з просьбай праверыць ААТ «Смалявіцкі малочны завод» наконт зліваў у раку Плісу адкідаў сваёй вытворчасці.
 (Фота: petitions.by)
(Фота: petitions.by)
Зліванне адкідаў малочнай вытворчасці ў рэкі і вадаёмы можа нанесці сур’ёзную шкоду прыродзе, адзначаюць жыхары Смалявічаў у сваёй петыцыі да мясцовага райвыканкаму і РАУС, просячы разабрацца з сітуацыяй.
Адрасаты петыцыі зазначаюць, што зафіксавалі злівы пракіслага малака 8 і 17 чэрвеня 2024 году. Такія дзеянні, лічаць яны, могуць нанесці сурʼёзную шкоду прыродзе праз павялічванне кіслотнасць вады, а «праз вялікую колькасць арганікі памяншаецца ўзровень кіслароду».
Аўтары звароту запатрабавалі пакараць вінаватых службовых асоб у злівах пракіслага малака ў раку і ацаніць экалагічную шкоду.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10