навіны

Да +З2 °C: у Беларусь ідуць спякота і навальніцы. Распавядаем, як выжыць

Пара каля фантану ў парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
Пара каля фантану ў парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Гром, дождж і моцны вецер абяцаюць па ўсёй краіне.

Паводле інфармацыі «Белгідрамету», у сераду, 19 чэрвеня, у Беларусі тэмпература паднімецца да +32 °C. У звязку з гэтым аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Пара каля фантану ў парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
Пара каля фантану ў парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
Толькі ў Віцебскай вобласці будзе крыху халадней – да +29 °C. Але навальніцы жыхарам паўночнага рэгіёну наўрад ці ўдасца пазбегчы. Уласна, гром, дождж і моцны вецер абяцаюць па ўсёй краіне. Парывы могуць дасягаць 15–20 м/с.
Здарыцца ўсё гэта ўдзень. А вось уначы будзе камфортнае летняе надворʼе: ад 13 да 18 градусаў цяпла.
У чацвер, 20 чэрвеня, сіноптыкі абяцаюць пахаладанне – да +20 °C. Па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы.
Правілы паводзінаў у спякоту:
А калі навальніца?
МНС папярэджвае: у непагадзь магчымае пашкоджанне лініяў сувязі і электралініяў, адключэнне падстанцыяў, парушэнне электразабеспячэння.
Ратавальнікі нагадваюць, што падчас навальніцы лепш трымацца далей ад электраправодкі і антэнаў. Калі нябесныя капрызы заспелі вас звонку, неабходна тэрмінова знайсці хованку. Пад дрэвамі хавацца нельга.
Купацца падчас навальніцы забаронена.
Тэлефонамі і электрапрыборамі ў перыяд навальніцы лепш не карыстацца.
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10