навіны

Дзяржаўныя TV-каналы Беларусі не будуць паказваць матчаў зборнай Украіны на «Еўра-2024»

Матч Украіна – Румынія на «Еўра-2024». (Фота: uaf.ua)
Матч Украіна – Румынія на «Еўра-2024». (Фота: uaf.ua)
podpis źródła zdjęcia

Прапагандысты робяць выгляд, што зборнай Украіны ўвогуле не існуе.

Дзяржаўны тэлеканал СТВ, які атрымаў права на трансляцыю ўсіх матчах чэмпіянату Еўропы па футболе, відаць, пастанавіў цалкам ігнараваць гульні зборнай Украіны.
Матч Украіна – Румынія на «Еўра-2024». (Фота: uaf.ua)
Матч Украіна – Румынія на «Еўра-2024». (Фота: uaf.ua)
Першы матч зборнай Украіны на «Еўра-2024» прайшоў 17 чэрвеня. Аднак СТВ пастанавіў не паказваць гульні ўкраінскіх футбалістаў са зборнай Румыніі. Замест гэтага ў эфір пусцілі расейскі дэтэктыўны серыял «Чингачгук».
У праграме трансляцыі СТВ няма і другога матчу зборнай Украіны, які мае адбыцца 21 чэрвеня. Замест гульні Украіна – Славаччына пакажуць расейскі серыял «Лихач», навіны «24 часа», праграму «Решэние есть! Депутатский ответ» і «Документальный проект».
Выданне by.tribuna.com звяртае ўвагу на тое, што каментатары на СТВ у прынцыпе стараюцца не згадваць матчаў украінскай каманды. Напрыклад, у нядзелю вядоўцы анансавалі, што заўтра на «Еўра-2024» адбудуцца два матчы, хаця з улікам гульні Украіна – Румынія іх было тры.
Нагадаем, дзяржаўны тэлеканал СТВ за некалькі дзён да старту «Еўра-2024» стаў афіцыйным партнёрам УЕФА ў трансляцыі чэмпіянату. На СТВ абяцалі паказаць усе матчы ў жывым эфіры.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10