Па запісе і цягам аднаго дня: Міністэрства адукацыі аптымізуе працэдуру прастаўлення апастылю
20.06.2024, 20:25
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Freepik)
podpis źródła zdjęcia
З 19 чэрвеня абавязковы папярэдні запіс.
Міністэрства адукацыі з 19 чэрвеня ўвяло шэраг мераў, накіраваных на аптымізацыю працэсу апастылявання дакументаў і забеспячэнне даступнасці гэтай працэдуры грамадзянам Беларусі.
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Freepik)
Цяпер прастаўляць апастыль на дакументы аб адукацыі будуць толькі паводле папярэдняга запісу па адрасе: вул.Казлова, 28, г.Менск.
Акрамя таго, з 1 ліпеня 2024 года прыём на апастыль і выдача ўжо гатовых дакументаў абяцаюць ажыццяўляць цягам аднаго працоўнага дня, што паклікана «значна зменшыць часавыя і матэрыяльныя выдаткі грамадзянаў», зазначаюць у Міністэрстве адукацыі.
Па спасылцы – графік працы па прастаўленні апастылю і папярэднім запісе.
Апастыль неабходна прастаўляць на дакументах аб адукацыі для наступнага паступлення за мяжу. Але апошнім часам у Беларусі з’явіліся праблемы з выкананнем гэтай працэдуры.
У сакавіку 2022 года ў Беларусі ў дзесяць разоў паднялі кошт легалізацыі дакументаў з дапамогай апастылю.
У 2023 годзе ўлады Беларусі захацелі адсачыць колькасць выпускнікоў, якія паступаюць за мяжу, скарыстаўшыся для гэтага звесткамі пра апастылі. Пакараць за вялікую колькасць ахвочых вучыцца пасля школы не ў Беларусі пастанавілі шокльных дырэктараў.