навіны

У Беларусі плануюць павялічыць мінімальны памер дапамогі пры цяжарнасці і родах

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: RitaE / Pixabay)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: RitaE / Pixabay)
podpis źródła zdjęcia

Урад ужо падрыхтаваў шэраг заканадаўчых ініцыятываў, кажа намеснік прэм’ер-міністра.

У Беларусі плануюць павялічыць дапамогі, звязаныя з нараджэннем і доглядам дзяцей. Урад ужо падрыхтаваў шэраг заканадаўчых ініцыятываў, апавёў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка 20 чэрвеня на пасяджэнні палатаў парламенту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: RitaE / Pixabay)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: RitaE / Pixabay)
Новаўвядзенні прадугледжваюць павелічэнне мінімальнага памеру дапамогі пры цяжарнасці і родах (для жанчын, якія атрымліваюць адукацыю і пачынаюць працоўную дзейнасць) і дапамогі пры часовай непрацаздольнасці для догляду дзіцяці (для маладых спецыялістаў). Таксама плануюць узмацніць захады для падтрымання семʼяў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.
«Прасіў бы дэпутацкі корпус у магчыма сціснутыя тэрміны завяршыць працу над адпаведным законапраектам, падрыхтаваным цяпер да разгляду Палатаю прадстаўнікоў у другім чытанні», – сказаў віцэ-прэмʼер.
Змены будуць прынятыя з мэтаю «павышэння сацыяльнай абароненасці асобных катэгорыяў семʼяў і ўзмацнення адраснасці выплатаў».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10