навіны

Беларусу Максіму Вайткявічусу далі палітычны прытулак у Арменіі

Максім Вайткявічус. (Фота: скрыншот з відэа / factor.am)
Максім Вайткявічус. (Фота: скрыншот з відэа / factor.am)
podpis źródła zdjęcia

Ён быў вызвалены з-пад арышту, дзе знаходзіўся чатыры месяцы.

Беларус Максім Вайткявічус пасля чатырох месяцаў арышту ў Арменіі выйшаў на волю і атрымаў статус уцекача.
Максім Вайткявічус. (Фота: скрыншот з відэа / factor.am)
Максім Вайткявічус. (Фота: скрыншот з відэа / factor.am)
Вызваленне Максіма Вайткявічуся адбылося яшчэ 19 чэрвеня, паведамляе армянскае выданне «Factor».
Праваабаронца і кіраўнік ванадзорскага аддзялення Хельсінскай грамадзянскай асамблеі Артур Сакунц падкрэсліў, што грамадзянін Беларусі не павінны быў заставацца ў турме столькі месяцаў.
Паводле праваабаронцы, неабходна прызнаць неканстытуцыйнымі абавязацельствы, узятыя на сябе Рэспублікай Арменія ў рамках СНД, а таксама ў міждзяржаўных пагадненнях з Расейскай Федэрацыяй, Беларуссю, Казахстанам, Кіргызстанам, Туркменістанам, паколькі шэраг абавязацельстваў знаходзіцца ў прамой супярэчнасці і несумяшчальнасці з Арменіяй як сябрам Рады Еўропы.
Нагадаем, што 24-гадовага Максіма Вайткявічуса затрымалі на армянскай мяжы на пачатку лютага 2024 года, а затым змясцілі пад варту.
Максім Вайткявічус быў абвешчаны ў вышук у Беларусі паводле абвінавачанняў ва ўхіленні ад службы ў войску.
Пры гэтым вядома, што Вайткявічус у 2020 годзе ўдзельнічаў у дэманстрацыях пратэсту ў Беларусі, быў арыштаваны на 14 содняў і зазнаў катаванні ў турме.
Пазней Максіму ўдалося ўцячы з Беларусі ў Грузію, дзе ён жыў і працаваў працяглы час. У Ерэван ён паехаў на канцэрт, але яго затрымалі на мяжы з Арменіяй, бо ў Беларусі малады чалавек быў абвешчаны ў вышук.
У Ерэване Максім Вайткявічус папрасіў палітычнага прытулку.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10