навіны

У Гомлі з балкона 16-павярховіка выпала пенсіянерка

16-павярховікі ў раёне, дзе адбылася трагедыя. (Фота: городгомель.бел)
16-павярховікі ў раёне, дзе адбылася трагедыя. (Фота: городгомель.бел)
podpis źródła zdjęcia

У яе была дыягназаваная апошняя стадыя раку

21 чэрвеня ў Гомлі па вуліцы Кожара здарыўся трагічны выпадак: з 16-га паверху выпала пажылая жанчына, паведамляюць «Сильные новости».
16-павярховікі ў раёне, дзе адбылася трагедыя. (Фота: городгомель.бел)
16-павярховікі ў раёне, дзе адбылася трагедыя. (Фота: городгомель.бел)
Паводле словаў відавочцаў, яны пачулі гучныя крыкі на вуліцы і сталі міжвольнымі сведкамі трагедыі: жанчына некалькі хвілін стаяла на балконе 16-га паверху, а пасля скочыла ўніз.
Як паведамілі суседзі, у жанчыны быў дыягназаваны рак апошняй стадыі. Днямі яе выпісалі з лякарні.
У кватэры жанчына жыла адна. Суседка загінулай паведаміла таксама, што перад трагедыяй тая перадала ёй свой мабільны тэлефон.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10