Дома ў яе засталіся пажылая маці і муж з анкалагічным захворваннем, якіх даглядае жанчына.
Велаактывістку Святлану Кароль перавялі ў гомельскую калонію. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», гэта здарылася 18 чэрвеня. Дома ў яе засталіся пажылая маці і муж з анкалагічным захворваннем, якіх даглядае жанчына.
Пенсіянерку і велаактывістку з Гомля затрымалі ў верасні 2023 года і ў сакавіку 2024-га прыгаварылі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавачвалі па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку. Кароль узначальвала абласное грамадскае аб’яднанне «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады.
У пачатку чэрвеня яе ўключылі ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Па стане на 22 чэрвеня ў Беларусі 1424 палітвязні прызнаныя праваабарончай супольнасцю. Рэальная колькасць палітзняволеных можа быць большай.
Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Святлана Мікалаеўна Кароль.