Польскія мытнікі затрымалі 5 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт у цягніку з Беларусі
22.06.2024, 08:21
(Фота: strazgraniczna.pl)
podpis źródła zdjęcia
Іх рынкавы кошт складае больш за 80 тысяч злотых (амаль 18,5 тысяч еўра).
У Польшчы ў грузавым цягніку з Беларусі знайшлі кантрабанду. У тэхнічных нішах трох грузавых вагонаў былі схаваныя 5 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. Як піша strazgraniczna.pl, цыгарэты будуць знішчаныя.
(Фота: strazgraniczna.pl)
Нелегальны груз знайшлі служачыя Надбужанскага аддзялення пагранаховы і Люблінскай мытна-фіскальнай службы падчас агляду таварнага цягніка на станцыі Цярэспаль, які накіроўваўся з Берасця на станцыю Малашэвічы (Люблінскае ваяводства).
Схованкі былі арганізаваныя пад трыма цыстэрнамі складу, у агульнай складанасці «паліцыянты спынілі кантрабанду амаль 5 тысяч пачкаў цыгарэт рынкавым коштам больш за 80 тысяч злотых (амаль 18,5 тысяч еўра).
Адзначаецца, што з пачатку 2024 года супрацоўнікі памежнай службы не дапусцілі ў Польшчу нелегальных цыгарэт на суму больш за 4 млн злотых (каля мільёна долараў). Паводле даных Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы, у 2023 годзе кошт выяўленай кантрабанды беларускіх цыгарэт павялічыўся ў 12 разоў – з 2 да 24 млн злотых (з 500 тысяч да 6 млн долараў).
Польскія мытнікі рэгулярна выяўляюць беларускія цыгарэты. Напрыклад, у лютым афіцэры знайшлі 241 тысячу пачкаў у таварным цягніку. А ў сакавіку перахапілі кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі, якую адправілі паветраным шарам.
У цягніках з Беларусі спрабуюць правезці найбольш буйныя партыі нелегальных цыгарэт. Напрыклад, у лютым 2024 года польскія мытнікі выявілі таксама ў грузавым цягніку партыю з 241 тысячай пачкаў. Цыгарэты ацанілі ў мільён долараў.