Штурмавы ўзвод батальёну «Волат» аб'явіў збор на станцыі РЭБ
24.06.2024, 09:17
(Фота: Фэйсбук Дзяніса Урбановіча)
podpis źródła zdjęcia
Усяго байцы хочуць сабраць 460 тысячаў грыўняў (11,5 тысячы долараў).
Абвешчаны збор на станцыі радыёэлектроннай барацьбы для штурмавога ўзводу батальёну «Волат» Палка Каліноўскага. Пра гэта ў сябе ў Facebook напісаў кіраўнік «Маладога фронту» і баец батальёну Дзяніс Урбановіч.
(Фота: Фэйсбук Дзяніса Урбановіча)
Усяго байцы хочуць сабраць 460 тысячаў грыўняў (11,5 тысячы долараў), атрымалася прыцягнуць ужо больш за палову сумы.
Якое менавіта абсталяванне патрабуецца байцам, не ўдакладняецца, аднак у апошнія месяцы сродкі РЭБ сталі вельмі важнымі для штурмавых дзеянняў, у асноўным яны выкарыстоўваюцца для процідзеяння беспілотнікам.
У красавіку для Палка імя Кастуся Каліноўскага быў арганізаваны збор на 100 беспілотнікаў.
«Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення. Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта», – адзначылі ў палку.
Сваё падраздзяленне беспілотнікаў каліноўцы назвалі ў гонар пратэстоўцы Мікіты Крыўцова, які загінуў у жніўні 2020 года.