навіны

Дзярждэпартамент ЗША аднёс Беларусь да ліку краін-спонсараў гандлю людзьмі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Светлагорскі ЛПП. (Фота: gp.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Светлагорскі ЛПП. (Фота: gp.by)
podpis źródła zdjęcia

Сярод праблем вываз украінскіх дзяцей, міграцыйны крызіс і прымусовая праца ў краіне.

Беларусь трапіла у спіс краін-спонсараў гандлю людзьмі за прымусовую працу палітвязняў і людзей у ЛПП, вываз украінскіх дзяцей, а таксама міграцыйны крызіс. Такую ацэнку даў Дзярждэпартамент ЗША.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Светлагорскі ЛПП. (Фота: gp.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Светлагорскі ЛПП. (Фота: gp.by)
Паводле Дзярждэпу, Беларусі не цалкам адпавядае мінімальным стандартам па выкараненні гандлю людзьмі і не прыкладае значных намаганняў для гэтага.
Адзначаецца, што некаторыя крокі па барацьбе з гандлем людзьмі Беларусь усё ж такі распачала. Напрыклад, падтрымала кампанію па павышэнню дасведчанасці аб бяспечнай працоўнай міграцыі. Аднак ёсць шмат куды больш важкіх мінусаў. Сярод іх практыка прымусовай працы ў лячэбна-працоўных прафілакторыях.


,,

«Улады прымушалі тысячы людзей з наркатычнай або алкагольнай залежнасцю, а таксама палітычных зняволеных і асоб, якія вядуць “асацыяльны лад жыцця”, выконваць шырокі спектр работ у “цэнтрах працатэрапіі”. Па паведамленнях, урад планаваў павялічыць колькасць “цэнтраў працатэрапіі” у 2024 годзе, забяспечыўшы месцы для 10 000 чалавек.


Урад таксама скараціў колькасць расследаванняў, звязаных з гандлем людзьмі, і не паведаміў, ці праводзіў расследаванне, пераслед або асуджэнне гандляроў людзьмі ў адпаведнасці са сваім законам аб гандлі людзьмі», – гаворыцца ў дакладзе Дзярждэпу.
Таксама згадваецца, што беларускія ўлады спрыялі перавозу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і міграцыйнаму крызісу, што ставіла людзей у небяспечнае становішча.


,,

«Усе ўкраінскія дзеці, перавезеныя ў Беларусь, былі вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі. Улады працягвалі садзейнічаць уезду ў Беларусь і далейшаму перамяшчэнню многіх мігрантаў з трэціх краін і асоб, якія шукаюць прытулку, якія прыбылі ў краіну ў рамках міграцыі, якая спансуецца дзяржвай, што падвышала ўразлівасць гэтых мігрантаў перад гандлем людзьмі.


Урад вярнуў некаторых з гэтых мігрантаў у краіны паходжання без праверкі на прадмет гандлю людзьмі; урад таксама не паведаміў аб праверцы ўкраінскіх бежанцаў. Больш за тое, у рамках больш шырокіх рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і незалежнай прадэмакратычнай актыўнасці ўрад шырока абмяжоўваў дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключаючы арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ахвярам гандлю людзьмі, і не падавала фінансаванне НДА», – працягвае Дзярждэп.
Акрамя таго, беларускія ўлады не забяспечылі нармальнай абароны ахвяр гандлю людзьмі. І ўжо сем гадоў урад Беларусі не паведамляе пра расследаванне або прад’яўленне абвінавачванняў у сувязі з незаконным найманнем працаўнікоў-мігрантаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10