навіны

Уладзімір Зяленскі змяніў камандуючага Аб’яднанымі сіламі ЗСУ

Юрый Содаль і Андрэй Гнатаў. (Крыніца: investigator.org.ua)
Юрый Содаль і Андрэй Гнатаў. (Крыніца: investigator.org.ua)
podpis źródła zdjęcia

Новым камандуючым стаў брыгадны генерал Андрэй Гнатаў.

24 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў новага камандуючага Аб’яднанымі сіламі ЗСУ. Замест генерал-лейтэнанта Юрыя Содаля быў прызначаны брыгадны генерал Андрэй Гнатаў.
Юрый Содаль і Андрэй Гнатаў. (Крыніца: investigator.org.ua)
Юрый Содаль і Андрэй Гнатаў. (Крыніца: investigator.org.ua)
Пра сваё рашэнне Уладзімір Зяленскі паведаміў падчас сустрэчы з начальнікам генеральнага штабу і міністрам абароны. Адпаведны ўказ з’явіўся на сайце прэзідэнта Украіны.
Прычынаў аб звальненні генерал-лейтэнанта Юрыя Содаля не ўказваецца. Аднак, як паведамляе «Украінская праўда», 24 чэрвеня стала вядома, што начальнік штаба брыгады «Азоў» Нацгвардыі Багдан Кратэвіч падаў заяву ў Дзяржаўнае бюро расследаванняў з заклікам правесці расследаванне ў дачыненні да камандуючага Аб’яднанымі сіламі ЗСУ Юрыя Содаля з-за вялікіх стратаў сярод асабістага складу.
Брыгадны генерал Андрэй Гнатаў – былы начальнік штаба і намеснік камандуючага войскамі аператыўнага камандавання «Поўдзень». Да гэтага стаяў на чале 36-й брыгады марской пяхоты, сфармаванай з падраздзяленняў, якія паходзілі з Крыму. Служыў на паўвостраве да яго акупацыі расейскімі войскамі. Увесну 2023 года кіраваў абаронай Бахмута.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10