Яшчэ адзін спектакль пра беларускую турму. 26 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца прэм’ера «Паслязаўтра будзе заўтра»
24.06.2024, 15:21
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Актор Свабоднага тэатру і музыка гурта «Разбітае сэрца пацана» Павел Гарадніцкі сыграе монаспектакль.
Актор Свабоднага тэатру і музыка гурта «Разбітае сэрца пацана» Павел Гарадніцкі 26 чэрвеня сыграе монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра». Пастаноўка заснаваная на сведчаннях тых, хто прайшоў праз беларускую турму за непажаданыя ўладамі каментары ў сацыяльных сетках.
Крыніца: pavel.gorodnitskij / Facebook
Монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра», то бок спектакль аднаго актора, прадставіць гісторыю затрыманага за каментары беларуса, сканструяваную з задакументаваных сведчанняў пацярпелых.
«Гэта рэальная гісторыя чалавека – аднаго з многіх, аднаго з нас. Гісторыя пра чалавечнасць, якую немагчыма адабраць нават у сценах турмы, – піша Павел Гарадніцкі. – Пра выжыванне ў няпростых умовах і пра надзею. На адну гадзіну пры дапамозе мовы тэатру глядач зможа назіраць рэчаіснасць вачыма героя, пасмяяцца і паплакаць разам з ім. І памарыць – кожны пра нешта сваё».
Пастаноўка падрыхтаваная Паўлам Гарадніім разам з «Прававой ініцыятывай» да Тыдня супраць катаванняў – кампаніі, якую Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і «Прававая ініцыятыва» ладзяць ужо ў шосты раз.
Прэм’ера адбудзецца ў Музеі вольнай Беларусі, спектакль будзе суправаджацца ангельскімі субтытрамі. Квіткі можна набыць па спасылцы.