навіны

За ўдзел у пратэстах 2020 года спецназ затрымаў менеджара страхавой кампаніі

Байцы ўнутраных войскаў МУС. (Фота: pressmvd / Telegram)
Байцы ўнутраных войскаў МУС. (Фота: pressmvd / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Атрад спецназу «Беркут» учыніў налёт у поўным штурмавым абмундзіраванні і з аўтаматамі.

Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы паказалі відэа жорсткага затрымання беларуса, якога вінавацяць ва ўдзеле ў масавых пратэстах 2020 года.
Байцы ўнутраных войскаў МУС. (Фота: pressmvd / Telegram)
Байцы ўнутраных войскаў МУС. (Фота: pressmvd / Telegram)
Затрыманне праводзіў атрад спецназу «Беркут», створаны ва ўнутраных войсках МУС Беларусі нядаўна. Спецназаўцы ўчынілі налёт у поўным штурмавым абмундзіраванні і з аўтаматамі. Мужчыну паклалі тварам у падлогу ў адных майтках і начапілі кайданкі.
На «пакаянным» відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі, затрыманы кажа, што працуе ў страхавой кампаніі, займае пасаду намесніка начальніка ўпраўлення.


,,

«У 2020 годзе браў удзел у несанкцыянаваных акцыях. Быў падпісаны на «экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» каналы. За гэтыя дзеянні быў затрыманы работнікамі міліцыі», – кажа мужчына.


Дзе і ў якім статусе цяпер перабывае затрыманы, невядома.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10