навіны

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію

Журналіст Ігар Карней. (Крыніца: «Вясна» / spring96.org)
Журналіст Ігар Карней. (Крыніца: «Вясна» / spring96.org)
podpis źródła zdjęcia

Цяпер яго змясцілі ў каранціннае аддзяленне і цягам месяца размяркуюць у адзін з атрадаў.

Журналіст Ігар Карней, асуджаны за прафесійную дзейнасць на тры гады пазбаўлення волі, этапаваны ў калонію № 17 у Шклове прыблізна 20 чэрвеня. Цяпер яго змясцілі ў каранціннае аддзяленне і цягам месяца размяркуюць у адзін з атрадаў, піша БАЖ.
Журналіст Ігар Карней. (Крыніца: «Вясна» / spring96.org)
Журналіст Ігар Карней. (Крыніца: «Вясна» / spring96.org)
Ігар Карней доўгі час працаваў журналістам на радыё «Свабода», вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.
Ён быў затрыманы 17 ліпеня 2023 года, удома ў журналіста быў праведзены ператрус. Спачатку ён быў арыштаваны на 10 содняў, меркавана за падпісанне «на экстрэмісцкія» каналы. Затым супраць Ігара завялі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» паводле ч. 3 арт. 361.1 КК.
У Менскім гарадскім судзе 22 сакавіка 2024 года быў вынесены прысуд. Суддзя Сяргей Кацар прызначыў Ігару Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў.
У сакавіку сёлета Ігар Карней быў прызнаны палітвязнем.
Ася Саковіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10