навіны

Заробкі ў Беларусі адстаюць ад большасці краінаў ЕАЭС

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
podpis źródła zdjęcia

Абганяюць яны толькі паказнікі Кыргызстану.

Сярэднямесячны намінальны і рэальны заробак у студзені – сакавіку 2024 года павялічылася ўва ўсіх дзяржавах – чальцах ЕАЭС у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым пры пераліку ў долары ЗША беларускія заробкі аказваюцца ніжэйшыя, чымся ў Расеі, Казахстане і Арменіі. Абганяюць яны толькі паказнікі Кыргызстану, піша праект «Вашы грошы».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
Сярэдняя намінальная заработная плата за студзень – сакавік гэтага года ў Беларусі склалася на ўзроўні $ 643. У Арменіі заробкі за першы квартал склалі $ 702 – на 9 % больш. Адставанне заробкаў у Беларусі ад Казахстану ($ 849) складае ўжо 32 %, хоць год раней адставанне было на ўзроўні 19 %. Нарэшце ад расейскіх ($ 888) заробкі ў Беларусі адстаюць на 38 %. Тут адставанне крыху скарацілася, у першым квартале мінулага года яно складала 46 %.
Беларусь адстае ад іншых краінаў нават у межах еўразійскай інтэграцыі. І гэта нягледзячы на моцнае напампоўванне заробкаў апошнім часам. А значыць, праблема кадравага голаду ў Беларусі будзе толькі абвастрацца.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10