навіны

Прадстаўнік Ватыкану ў Беларусі Антэ Ёзыч прызначаны нунцыем у Грузіі і Арменіі

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. (Фота: Dalmacijadanas.hr)
Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. (Фота: Dalmacijadanas.hr)
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі ён служыў з 2020 года.

Арцыбіскуп Антэ Ёзыч завяршае служэнне ў якасці прадстаўніка Папы Рымскага ў Беларусі. Ён працягне сваю дыпламатычную працу на Каўказе. Адмысловае паведамленне было апублікавана 28 чэрвеня 2024 года, піша Vatican News.
Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. (Фота: Dalmacijadanas.hr)
Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. (Фота: Dalmacijadanas.hr)


,,

«Святы Айцец прызначыў Апостальскім нунцыем у Грузіі і Арменіі Яго Эксцэленцыю шаноўнага арцыбіскупа Антэ Ёзыча, тытулярнага арцыбіскупа Цысы, да гэтага часу Апостальскага нунцыя ў Беларусі», – гаворыцца ў камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.


Іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Беларусі з 21 траўня 2020 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Габара Пінтэра.
Антэ Ёзыч нарадзіўся 16 студзеня 1967 года ў горадзе Трыль у Харватыі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 года ў складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 годзе пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцельнай акадэміі. З 1999 года працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Потым, у 2003-2009 гадах быў сакратаром нунцыятуры ў Расеі. У 2009 года стаў дарадцам нунцыятуры ў Філіпінах.
21 траўня 2020 года Папа Рымскі Францішак прызначыў іерарха Апостальскім нунцыем у Беларусі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10