навіны

Будзе гучна! Беларусы збіраюцца ў цэнтры Варшавы на вялікі «Hučna Fest». ОНЛАЙН

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Мастакі, пісьменнікі, музыкі, блогеры.

Блогеры, мастакі, пісьменнікі, музыкі, сярод якіх – гурты «Разбітае сэрца пацана» (РСП), «Leibonik», «Nochy» і «Syndrom Samazvanca». 29 чэрвеня ў цэнтры Варшавы – на беразе Віслы – з 13:00 і дапазна пройдзе вялікі «Hučna Fest». Будзе гучна, далучайцеся! Уваход вольны.
Літаратурная сцэна (пачатак а 13.00)


Вядоўца – Крысціна Дробыш.
Музычная сцэна (пачатак а 17:30)


Вядоўца – Мікіта Мелказёраў.
Падчас «Hučna Fest» будуць працаваць кніжныя стэнды беларускіх выдавецтваў «Gutenberg Publisher», «Skaryna Press», «Янушкевіч», «Hochroth Minsk», «Kamunikat».
Таксама на фестывалі арт-менеджарка Вольга Мжэльская, стваральніца праекту «Размовы маленькага геданіста», апавядзе пра сучаснае беларускае мастацтва. Можна будзе задаць пытанні рэжысёрам падчас «Vodblisk Talk» і даведацца пра новую беларускую краўдфандынг-платформу.
Калі ж у не маеце магчымасці наведаць фестываль «Hučna Fest», адмыслова для вас «Белсат» ладзіць стрым, які можна паглядзець на каналах «Belsat Life» і «Belsat Music». Вядоўца стрыму – Наста Ільіна.
«Гэта не проста музычны фестываль, гэта фестываль з рознымі кампанентамі: музычная сцэна, літаратурная сцэна. І галоўная нашая мэта – паказаць беларускі трэці сектар, беларускі грамадскі сектар, і таму ў нас шмат розных актыўнасцяў, вялікая пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў, беларускіх НДА, беларускіх розных ініцыятываў, якія таксама будуць прэзентаваныя на «Hučna Fest», – апавёў Іван Марозька, прадстаўнік «Free Belarus Center», арганізацыі, якая ладзіць фестываль чацвёрты год запар.
«Hučna Fest» пройдзе 29 чэрвеня з 13:00 да 22:00 на беразе Віслы каля варшаўскага Музею сучаснага мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22).
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10