навіны

Прэзідэнт Азербайджану распусціў парламент

Ільхам Аліеў (Фота: president.az)
Ільхам Аліеў (Фота: president.az)
podpis źródła zdjęcia
Пазачарговыя выбары ў парламент Азербайджану прызначаны на 1 верасня, прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў падпісаў распараджэнне аб роспуску дэпутатаў шостага склікання.
Ільхам Аліеў (Фота: president.az)
Ільхам Аліеў (Фота: president.az)
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прызначыў пазачарговыя парламенцкія выбары на 1 верасня і распусціў Мілі меджліс (парламент).
Тэрмін паўнамоцтваў шостага склікання Мілі меджліса заканчваўся ў 2025 годзе. Аднак 20 чэрвеня дэпутаты кіруючай партыі «Новы Азербайджан» звярнуліся да Ільхама Аліева з просьбай аб правядзенні датэрміновых выбараў, спаслаўшыся на тое, што ў краіне будуць праводзіцца важныя міжнародныя мерапрыемствы (29-я сесія Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату і іншыя). За зварот прагаласавалі 105 дэпутатаў, супраць – 1.
Ільхам Аліеў узначальвае Азербайджан з 2003 года. Да таго дзесяць гадоў краінай кіраваў ягоны бацька Гейдар Аліеў. Спачатку Ільхам Аліеў адмяніў закон аб тым, што прэзідэнцкае крэсла можна займаць толькі два тэрміны запар. А потым павялічыў тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе з пяці да сямі гадоў. Палітолагі мяркуюць, што ён таксама мае намер перадаць сваю пасаду сыну – Гейдару Аліеву малодшаму.
Нагадаем, раней стала вядома, што рэжым Лукашэнкі пастаўляў Азербайджану ўзбраенне для вайны з Арменіяй. Выданне «Politico» апублікавала расследаванне, згодна з якім перадача зброі ажыццяўлялася перад вайной у Карабаху ў 2023 годзе. Журналісты называюць сярод паставак абсталяванне для артылерыі, сістэмы беспілотнікаў, супрацьдронавыя комплексы ды іншае.
Аб’ём гандлю зброяй з 2018-га да 2022-га перавысіў 1 мільярд долараў. Вайсковы наступ Азербайджану летась у верасні паклаў канец дэ-факта незалежнасці Нагорнага Карабаху і выклікаў масавы выхад 100 000 яго жыхароў.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10