навіны

Англія даціснула Славаччыну, а Іспанія разграміла Грузію. Новыя чвэрцьфіналісты на «Еўра-2024»

Матч Англіі і Славаччыны на «Еўра-2024». (Фота: englandfootball.com)
Матч Англіі і Славаччыны на «Еўра-2024». (Фота: englandfootball.com)
podpis źródła zdjęcia

Вызначыліся яшчэ дзве зборныя, што прайшлі ў чвэрцьфінал.

На футбольным чэмпіянаце Еўропы ў Нямеччыне 30 чэрвеня вызначыліся яшчэ дзве зборныя, што прайшлі ў чвэрцьфінал.
Матч Англіі і Славаччыны на «Еўра-2024». (Фота: englandfootball.com)
Матч Англіі і Славаччыны на «Еўра-2024». (Фота: englandfootball.com)
У матчы супраць Англіі лік адкрыла зборная Славаччыны: на 25 хвіліне ў браму англічанаў пацэліў Іван Шранц. І толькі ў дадатковы час другога тайму лік зраўняў Джуд Бэлінгэм. Былі ўведзеныя яшчэ два дадатковыя таймы, і там ужо Гэры Кейн прынёс перамогу зборнай Англіі – 2:1.
У спаборніцтве Іспаніі і Грузіі лік на 18-й хвіліне аўтаголам адкрыў Рабэн ле Нарман, вывеўшы каўказскую зборную наперад. Але ў выніку ўсё ж іспанцы здолелі разгромна перамагчы грузінскую каманду. Галамі вызначыліся Родры (на 39-й хвіліне), Фаб’ян Руіс (51-й), Ніка Ўільямс (75-й) і Даньель Ольма (83-й) – 4:1.
У чвэрцьфінале Англія пазмагаецца супраць Швейцарыі, а Іспанія сустрэнецца з Нямеччынай.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10