навіны

Рэдактарка «Мая краіна Беларусь» Ірына Шчасная выйшла на волю. Яе эвакуявалі з Беларусі

Ірына Шчасная. (Фота: Ірына Шчасная / Facebook)
Ірына Шчасная. (Фота: Ірына Шчасная / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы паведамляюць 3 ліпеня, што на волю мае выйсці яшчэ шэраг палітвязняў.

Палітычная зняволеная Ірына Шчасная была вызваленая 29 чэрвеня 2024 года, паведаміў канал «Мая краіна Беларусь». Пра гэта абвясцілі пазней, каб даць ёй з’ехаць з краіны. Жанчыну вывезлі з Беларусі з удзелам фонду «BYSOL».
Ірына Шчасная. (Фота: Ірына Шчасная / Facebook)
Ірына Шчасная. (Фота: Ірына Шчасная / Facebook)
Ірына Шчасная была рэдактаркаю шэрагу Telegram-каналаў, у тым ліку папулярнага каналу «Мая краіна Беларусь». Яе затрымалі 18 лістапада 2020 года: следчыя пераапрануліся ў форму камунальнікаў і чакалі жанчыну ў пад’ездзе. Ёй выставілі абвінавачванне ў «Падрыхтаванні да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ).
Шчасную судзілі разам з Паўлам Севярынцам, Змітром Казловым (блогер «Шэры кот») і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Суддзя Ірына Ланчава асудзіла яе на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. У выніку жанчына правяла ў няволі больш за тры з паловай гады.


,,

«Іра, ты сімвал адвагі і стойкасці, – напісаў канал «Мая краіна Беларусь». – Мы ганарымся табою і тваім нязломным духам. Твой шлях да свабоды нагадвае нам, што разам мы пераадолеем любыя цяжкасці. Беларусь будзе вольнай!»


Праваабаронцы паведамляюць 3 ліпеня, што на волю мае выйсці яшчэ шэраг палітвязняў, але пакуль не называюць імёнаў.
Днём раней Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў – як казаў, у асноўным, з ракавымі захворваннямі. Але асноўная маса палітвязняў не трапляе пад амністыю, бо ў адпаведным законе ёсць шмат выключэнняў для асуджаных паводле палітычных артыкулаў. Тым не менш, Лукашэнка можа падпісаць асобныя ўказы аб памілаванні па-за амністыяй.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10