навіны

Лукашэнка анансаваў вызваленне некаторых палітвязняў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ён таксама пракаментаваў абмен украінскіх грамадзянаў.

Падчас выступу ў Палацы Рэспублікі ўвечары 2 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў нядаўні абмен украінскіх грамадзянаў і анансаваў вызваленне некаторых цяжкахворых праціўнікаў рэжыму. Пра гэта паведамляюць расейскія і беларускія дзяржаўныя медыі.


,,

«Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя, як пішуць, нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах на такіх аддаленых, якія ламалі і разбуралі краіну ў 2020 годзе. Але гэта, сапраўды, цяжкахворыя. У асноўным, з ракавымі захворваннямі», – цытуе Аляксандра Лукашэнку «РИА Новости».


Лукашэнка таксама зазначыў, што ягоныя апаненты звярнулі ўвагу на вызваленне ўкраінца Мікалая Швеца, якога беларускія спецслужбы абвінавацілі ў дыверсіі ў Мачулішчах.
«Натуральна, яны яго знайшлі ва Украіне: «Ах, абмянялі! Як так абмянялі?» Дык вы радуйцеся, што ваш чалавек сёння ва Украіне. Я не ведаю, вольны, не вольны… Напэўна, вольны. Бацькі яго, дыверсанта, сустрэлі. Усё было проста. Ніякія святары ў гэтым не ўдзельнічалі. Гэта была просьба прэзідэнта Расеі: калі ёсць магчымасць, дапамагчы вызваліць вядомага святара Ёнафана. Украінцы да нас з гэтай просьбай звярнуліся. Ваша рашэнне?» Таму мы гэтага чалавека аддалі ва Украіну, яны нам аддалі святара», – цытуе самаабвешчанага кіраўніка Беларусі БелТА.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10