навіны

Расейскія самалёты пасля параду на Дзень Рэспублікі пакінулі Беларусь

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: «Беларускі Гаюн» / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: «Беларускі Гаюн» / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

11 знішчальнікаў ужо вылецелі з краіны, чакаецца адбыццё 11 верталётаў.

Група расейскіх знішчальнікаў пасля ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня пакінула Беларусь, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: «Беларускі Гаюн» / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: «Беларускі Гаюн» / Telegram)
3 ліпеня а 13:50 з аэрадрому «Баранавічы» ў Расею вылецелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-30СМ пілатажных групаў ВКС РФ «Стрыжы» і «Віцязі». На тэрыторыі нашай краіны яны заставаліся з 25 чэрвеня.
Пазней сталася вядома пра адлёт з Беларусі і 11 верталётаў ВКС РФ (пяці Мі-28, пяці Ка-52 і аднаго Мі-26), якія былі ў Беларусі з 21 чэрвеня і таксама бралі ўдзел у парадзе.
На сённяшні дзень актуальны стан авіяцыйнай групы ВКС РФ у Беларусі налічвае адзін штурмавік Су-25 на аэрадроме «Ліда», чатыры знішчальнікі Су-30СМ на аэрадроме «Баранавічы» і 11 верталётаў (пяць Мі-28, пяць Ка-52 і адзін Мі-26) на аэрадроме «Мачулішчы».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10