навіны

Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў лякарню ў «Навінках» на псіхіятрычную экспертызу

Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
podpis źródła zdjęcia

Тры папярэднія экспертызы паказалі, што ейнае псіхічнае здароўе ў норме.

Паліну Шарэнду-Панасюк этапавалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі». Гэта ўжо трэці раз, калі палітзняволеную пераводзяць у гэтую ўстанову, і чацвёрты раз, калі з ёй будуць праводзіць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Паліна Шарэнда-Панасюк, якая адбывала пакаранне ў Гомельскім СІЗА, перавялі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі». Пра гэта паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда.


,,

«Паліна, чацвёртае кола пекла. Паліны ўжо няма ў СІЗА-3 г. Гомля. Яе чарговы раз этапуюць у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі» для праходжання псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. І гэта ўжо трэці раз, як яе туды скіроўваюць. Чарговы страшны этап для Паліны, які можа зацягнуцца на 2-3 тыдні. А пазней, такі ж пякельны этап у зваротным накірунку. Няма словаў. Гэта проста катаванне і здзек над жанчынай. Гэта чарговы «акт гуманізму» звар’яцелага дыктатара», – напісаў ён у сябе ў акаўнце ў Facebook.


Нагадаем, што тры папярэднія экспертызы (дзве праходзілі ў «Навінках, а адна наўпрост у СІЗА) прызналі, што псіхічнае здароўе палітзняволенай знаходзіцца ў норме.
Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня 2024 года, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК («Зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»).
Раней стала вядома, што ў штрафным ізалятары (ШІЗА) з пачатку года палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён.
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёну Берасця прыгаварыў жанчыну да двух гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 («Гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 368 («Абраза Лукашэнкі») КК.
У красавіку 2022 года палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да аднаго года зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га – яшчэ да аднаго году паводле таго ж артыкулу.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10