навіны

Міністэрства асветы РФ памылілася ў творчасці Васіля Быкава

Кінарэжысёрка Ларыса Шапіцька. (Крыніца: www.domkino.tv)
Кінарэжысёрка Ларыса Шапіцька. (Крыніца: www.domkino.tv)
podpis źródła zdjęcia

І карціна, і самая рэжысёрка праславілася, калі кінааповесць атрымала «Залатого мядзведзя».

У Расеі з адной карціны рэжысёра Ларысы Шапіцькі паводле аповесці Васіля Быкава зрабілі два фільмы, чаго ніколі не было.
Кінарэжысёрка Ларыса Шапіцька. (Крыніца: www.domkino.tv)
Кінарэжысёрка Ларыса Шапіцька. (Крыніца: www.domkino.tv)
У Саюз кінематаграфістаў Расейскай федэрацыі паступіў ліст ад Дэпартаменту кінематаграфіі і лічбавага развіцця Міністэрства культуры РФ, у якім утрымліваюцца прапановы Міністэрства асветы РФ ад 28.06.2024 году № АЗ-1397/06 па экранізацыі гістарычных кінастужак у мэтах вытворчасці мастацкіх фільмаў для дзяцей і юнацтва, што будзе садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці і фармаванню патрыятызму. Іншымі словамі, прапанавана перазняць (зрабіць рымейкі) 30-ці савецкіх фільмаў і 15-ці твораў рускай літаратуры.
Канфуз выйшаў у тым, што сярод выдадзеных раней мастацкіх кінастужак на ваенную тэматыку ўказаныя і «фільмы» рэжысёра Ларысы Шапіцькі «Сотнікаў» і «Узыходжанне». Атрымалася так, што адзінае ейнае ўвасабленне на экране аповесці Васіля Быкава, якая называецца «Сотнікаў» (першапачатковая назва «Ліквідацыя») і была напісаная ў 1969-м годзе – раздвоілася. У Быкава ж не было аніякага твору «Узыходжанне». Так аўтары назвалі фільм паводле «Сотнікава». Але ў адмыслоўцаў Міністэрства асветы РФ атрымалася, што адзін і той жа рэжысёр у адзін год (1976) зняла дзве розных стужкі паводле адной аповесці аднаго і таго ж аўтара. Пры тым, што гэта не нейкі малазаўважны фільм. І карціна, і самая рэжысёрка праславілася, калі кінааповесць атрымала некалькі прызоў на Міжнародным кінафестывалі, што прайшоў у Заходнім Берліне ў 1977 годзе. «Узыходжанне» стала першай савецкай стужкаю, якая была ўганараваная найвышэйшай узнагародаю фестывалю – «Залатым мядзведзем». На жаль, гэтая таленавітая праца стала апошняй завершанай у рэжысёрскай кар’еры Ларысы Шапіцькі. Роўна праз два гады і тры месяцы пасля прэм’еры «Узыходжання» творца загінула ў аўтакатастрофе разам з аператарам гэтай карціны Уладзімірам Чухновым падчас здымак «Развітання з Мацёрай».
Расейцам «Сотнікаў», бадай найгалоўная аповесць з партызанскага цыклу пісьменніка, мусіць быць вельмі добра знаёмы. У 2013-м годзе гэты твор Васіля Быкава быў ўключаны ў спіс «100 кніг», рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі і навукі Расеі школьнікам для самастойнага чытання. Чорна-белая стужка «Узыходжанне» была знятая на кінастудыі «Мосфільм».
АП belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10