навіны

Украіна і Расея абмяняліся ўдарамі: у Сумскай вобласці пацярпела энергаінфраструктура, на Кубані – нафтабазы

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

За ноч ЗСУ збілі 24 беспілотнікі.

У ноч на суботу Расея атакавала энергетычную інфраструктуру Сумскай вобласці Украіны, рэгіён часткова застаўся без святла і водазабеспячэння, перадае выданне «Суспільне». А ў Краснадарскім краі Расеі ў выніку атакі беспілотнікаў загарэліся дзве нафтабазы, паведаміў мясцовы аператыўны штаб.
Уначы Украіну атакавалі 27 беспілотнікаў, 24 удалося збіць, паведамляюць Паветраныя сілы ЗСУ. «Шагэды» былі знішчаныя ў 12 вобласцях, у тым ліку Кіеўскай, Чарнігаўскай і Харкаўскай.
Паводле выдання «Суспільне», у Сумскай вобласці пралунала некалькі выбухаў, там была пашкоджаная энергетычная інфраструктура. Рэгіён часткова застаўся без электрычнасці і водазабеспячэння. Пачаліся аднаўленчыя працы.
Мінабароны Расеі тым часам адсправаздачылася, што за ноч 7 беспілотнікаў былі збітыя ў Курскай вобласці і адзін – у Белгародскай.
Пры гэтым у ведамстве нічога не паведамілі пра атаку на Краснадарскі край. Там, паводле аператыўнага штабу рэгіёну, зафіксаваныя ўдары ў трох раёнах. У выніку падзення абломкаў збітых беспілотнікаў пашкоджанні атрымала вышка мабільнай сувязі ў Ейску і нафтабаза ў станіцы Паўлаўскай – там загарэўся рэзервуар з палівам. Таксама нафтабаза загарэлася ў станіцы Ленінградскай, там было наўпроставае пападанне дрона.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10