навіны

Беларусаў абавяжуць паведамляць у міліцыю аб засяленні замежнікаў цягам трох гадзін

Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Freepik)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Freepik)
podpis źródła zdjęcia

За непаведамленне будзе пагражаць штраф да 800 рублёў.

Прадпрымальнікі, якія здаюць жылыя памяшканні, будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю аб засяленні замежных гасцей цягам трох гадзінаў. Новыя нормы будуць дзейнічаць з 7 ліпеня, калі ўступяць у сілу змяненні закону «Аб прававым палажэнні замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства», паведамляе МУС Беларусі.
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Freepik)
Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Freepik)
Пасля ўступлення ў сілу змяненняў у закон фізічны і юрыдычныя асобы павінны будуць інфармаваць міліцыю аб засяленні замежнікаў на тэрмін большы за содні не пазней, чым праз тры гадзіны пасля засялення. Гэтае патрабаванне будзе распаўсюджвацца на індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць у арэнду жылыя памяшканні, пакоі ў аграсядзібах, садовыя домікі, бізнес-апартаменты.
Інфармацыю пра замежных гасцей трэба прадставіць у орган унутраных справаў па месцы знаходжання памяшкання, якое здаецца ў арэнду. Звесткі можна перадаць праз інфармацыйныя сістэмы МУС, адзіны партал электронных паслугаў агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.
За непаведамленне ва ўсталяваны тэрмін будзе пагражаць штраф да 20 базавых велічыняў (на сённяшні дзень – 800 рублёў).
Замежныя турысты могуць уязджаць у Беларусь без візы на тэрмін ад 15 да 30 дзён. Такое права ёсць у грамадзян Польшчы і Літвы, а таксама грамадзянаў і не грамадзянінаў Латвіі. Пры наяўнасці зваротнага білета на самалёт і шматразовай візы ЕС (або шэнгенскай візы) у Беларусь без спецыяльнай візы могуць прыязджаць таксама грамадзяне Намібіі, Гаіці, В’етнама, Ірана, Лівана, Пакістана і некаторых іншых, дружалюбных для беларускіх уладаў, краін. Колькі прыехала з гэтых краін — ДПК не паведаміў.
Мяжа Латвіі і Беларусі. (Фота: saeima.lv)
У Беларусі і Расеі ў 2024 годзе былі затрыманыя некалькі дзясяткаў грамадзянаў Латвіі навіны
Паводле слоў прэс-службы Лукашэнкі, дзеянне бязвізу ў 2022–2023 гады «паказала ўстойлівую цікавасць жыхароў сумежных дзяржаў да наведвання Рэспублікі Беларусь», нават нягледзячы на закрыццё наземных пунктаў пропуску і адсутнасць прамых авіязносін. Пры гэтым улады Польшчы, Літвы і Латвіі заклікалі грамадзян сваіх краін адмовіцца ад паездак у Беларусь, каб не стаць «аб’ектам правакацый з боку беларускіх спецслужбаў».
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10