навіны

Беларусь і В’етнам дамовіліся аб узаемнай перадачы асуджаных

Дзяржаўныя сцягі Беларусі В’етнаму. (Фота: БелТА)
Дзяржаўныя сцягі Беларусі В’етнаму. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia

Беларускія ўлады ратыфікавалі адпаведнае пагадненне.

Беларусь ратыфікавала пагадненне з В’етнамам аб узаемнай перадачы асуджаных для далейшага адбывання пакарання. Адпаведны закон, прыняты Палатай прадстаўнікоў яшчэ 30 траўня, быў апублікаваны 5 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дзяржаўныя сцягі Беларусі В’етнаму. (Фота: БелТА)
Дзяржаўныя сцягі Беларусі В’етнаму. (Фота: БелТА)
Краіны дамовіліся перадаваць адзін аднаму «асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за здзяйсненне злачынстваў на тэрыторыі краіны, якая перадае, для адбыцця рэшты пакарання на тэрыторыі краіны, якая прымае».
Пагадненне аб узаемнай перадачы асуджаных было падпісанае Беларуссю і В’етнамам яшчэ 8 снежня 2023 года. Цяпер Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ратыфікацыі пагаднення.
Таксама ў снежні 2023 года было падпісанае пагадненне аб адмене візаў паміж Беларуссю і В’етнамам. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 19 чэрвеня ратыфікавалі гэтае пагадненне.
Сёлета Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Беларусь падпісалі пагадненне «аб супрацы ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму». Дакумент апублікавалі на пачатку чэрвеня на Нацыянальным прававым партале. Угода прадугледжвае абмен інфармацыяй пра тэрарыстаў і экстрэмістаў, аднак не выключае супрацы «ў іншых узаемаўзгодненых формах».
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10