МУС Беларусі дадаў у «спіс экстрэмістаў» 19 чалавек
06.07.2024, 21:37
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. (Крыніца: mlyn.by)
podpis źródła zdjęcia
«Экстрэмістамі» прызнаныя ўжо больш за 4 тысячы чалавек.
МУС папоўніў «Пералік грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на 19 чалавек.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. (Крыніца: mlyn.by)
Сярод «новых экстрэмістаў»: Вераніка Жаркіна, Арцём Антонаў, Ларыса Катовіч, Сяргей Сухавараў, Герман Лебедзеў, Андрэй Велікаселец, Кацярына Рэдзько, Аляксей Герман, Глеб Іваноў, Ілля Грышкоў, Арцём Насановіч, Аляксандр Душкевіч, Яўген Сізаў, Дзмітрый Бянчук, Алена Дуброўская, Марына Бланке, Анастасія Фарбер, Уладзімір Міхайленка, Павел Іваноў.
Па стане на 6 ліпеня 2024 года ў «спісе экстрэмістаў» 4194 чалавекі.