навіны

СМІ: у Расеі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка

Магіла Уладзіміра Падаляка. (Фота: KIU. Russian Officers killed in Ukraine / Х)
Магіла Уладзіміра Падаляка. (Фота: KIU. Russian Officers killed in Ukraine / Х)
podpis źródła zdjęcia

Ён працаваў у ГРУ.

Пра смерць Уладзіміра Падаляка – брата дарадцы Уладзіміра Зяленскага Міхаіла Падаляка, паведаміла расейскае медыя «SOTA» са спасылкай на рэсурс «KIU. Russian Officers killed in Ukraine», які адсочвае смерці расейскіх вайскоўцах у вайне супраць Украіны – у акаўнце рэсурсу ў Х з’явіўся фотаздымак магілы Уладзіміра Падаляка.
Магіла Уладзіміра Падаляка. (Фота: KIU. Russian Officers killed in Ukraine / Х)
Магіла Уладзіміра Падаляка. (Фота: KIU. Russian Officers killed in Ukraine / Х)
Памёр брат Міхаіла Падаляка 19 траўня 2024 года, як вынікае з надпісу на шыльдзе на ягонай магіле.


,,

«Уладзімір Міхайлавіч Падаляк, расейскі палкоўнік у адстаўцы і старэйшы брат дарадцы прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, сканаў 19 траўня 2024 года ва ўзросце 59 гадоў. Абставіны ягонай смерці невядомыя. Расейцы публічна пра гэта не паведамілі», – гаворыцца ў апісанні фотаздымку ў акаўнце «KIU. Russian Officers killed in Ukraine».


Факт смерці пацвярджаецца адкрытай маскоўскім натарыусам спадчыннай справай, зазначае «SOTA». Па медалю на фотаздымку журналісты выдання робяць выснову, што Уладзімір Падаляк служыў у расейскай выведцы. На магіле бачны вянок са стужкай «Ад калектыву ЦПС» – Цэнтру падрыхтоўкі спецыялістаў ГРУ (Галоўнага разведвальнага ўпраўлення).
У 2021 годзе Міхаіл Падаляк заяўляў, што ягоны брат – «даўно звычайны ваенны пенсіянер» і жыве ў Расеі «недзе з 1986 па 1987 гады». Сувязь з братам Міхаіл Падаляк, паводле ягоных словаў, амаль не падтрымліваў, казаў: «То бок, на дзень народзінаў магу патэлефанаваць і ўсё».
У 2019 годзе Уладзімір Падаляк быў прапісаны ў Маскве па адрасе Ваеннай акадэміі Мінабароны (вул.Народнага апалчэння, 50), якая рыхтуе кадры для ваеннай выведкі РФ, паведамляў «Вот Так».
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10