навіны

У Беларусь вяртаецца спёка вышэй за +30°С

Выява мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: 24health.by)
Выява мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: 24health.by)
podpis źródła zdjęcia

Абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.

На нядзелю 7 ліпеня ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі праз падвышэнне тэмпературы паветра да +32°С.
Выява мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: 24health.by)
Выява мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: 24health.by)
Белгідрамет папярэджвае пра неспрыяльную з’яву надвор’я 7 ліпеня. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты.
Па заходняй палове краіны ўдзень магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі – навальніцы.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад +11°С па ўсходзе да +21°С па захадзе. Удзень паветра прагрэецца да +26°С.. +32°С.
У панядзелак 8 ліпеня дажджы пройдуць па большай частцы тэрыторыі Беларусі, месцамі – навальніцы і моцныя дажджы. Пры навальніцах будзе моцны парывісты вецер. Мінімальная тэмпература ўначы складзе +12°С.. +19°С. Удзень будзе назірацца моцная розніца ў тэмпературным фоне ў залежнасці ад рэгіёну: па паўночным захадзе паветра прагрэецца да +19°С, па паўднёвым усходзе – да +32°С. Падобнае надвор’е захаваецца таксама ў аўторак 9 ліпеня – па паўднёвым усходзе краіны будзе ўсё гэтак жа спякотна – +32°С.
Сярэдняя тэмпература чэрвеня 2024 года склала +18,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 1.9°С, зазначае Белгідрамет. Па краіне назіраліся тэмпературныя анамаліі ад 1.1°С да 3.7°С, найбольшыя фіксаваліся ў Магілёўскай вобласці. Самай цёплай выдалася трэцяя дэкада месяца з анамаліяй +3.6°С.
Разам з тэмпературнымі рэкордамі ў першым летнім месяцы быў зафіксаваны і рэкорд хуткасці ветру – 24 м/с у Слаўгарадзе 20 чэрвеня.
2023 год стаў адным з самых цёплых у нашай краіне за ўсю гісторыю назіранняў за надвор’ем – сярэднегадавая тэмпература склала +8,7°С. Паводле прагнозаў навукоўцаў, у 2024 годзе можа быць зафіксаваная рэкордная спёка.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10