навіны

У ЕГУ распачала працу выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне»

Выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». (Фота: Аляксандр Фурс)
Выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». (Фота: Аляксандр Фурс)
podpis źródła zdjęcia

«Спроба паказаць жахі вайны праз мірныя, вельмі побытавыя рэчы»

Сёння, 8-га ліпеня, у ЕГУ адкрылася выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». На выставе можна пабачыць калекцыі фотаздымкаў ад беларусаў і ўкраінцаў, якія паказваюць апошнія мірныя імгненні ва Украіне перад пачаткам поўнамаштабнай вайны. Здымкі былі дасланыя беларусамі і ўкраінцамі, якія захацелі падзяліцца сваімі асабістымі ўспамінамі пра тыя дні.
Выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». (Фота: Аляксандр Фурс)
Выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». (Фота: Аляксандр Фурс)
Кожная выява расказвае ўнікальную гісторыю – пра сяброўскія і рамантычныя сустрэчы, паўсядзённае жыццё і надзеі «А раптам не здарыцца?».
Яны адлюстроўваюць звычайныя жыцці, напоўненыя радасцю і надзеяй, не азмрочаныя падзеямі, якія насоўваюцца. Гэтыя здымкі адлюстроўваюць эмоцыі і перажыванні людзей, якія жылі ў той час, калі свет стаяў на грані кардынальных змен.
Выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». (Фота: Аляксандр Фурс)
Выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». (Фота: Аляксандр Фурс)
«Гэта выстава – спроба паказаць жахі вайны праз мірныя, вельмі побытавыя рэчы. Бо менавіта дзякуючы такому кантрасту можна пабачыць страшныя падзеі. Асабліва ўлічваючы сённяшнія навіны пра жорсткі абстрэл дзіцячага шпіталю ў Кіеве», – кажа куратаркі выставы Ксенія.
Выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». (Фота: Аляксандр Фурс)
Выстава «Мой апошні мірны дзень ва Украіне». (Фота: Аляксандр Фурс)
Выстава будзе працаваць да 8-га жніўня, паглядзець яе можна каля галоўнага ўваходу ў ЕГУ (Вільня, Savičiaus g. 17).
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10