навіны

Грамадзяніна Польшчы пакаралі 14 гадамі калоніі за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасць»

Папраўчая калонія № 22. Фота intex-press.by
Папраўчая калонія № 22. Фота intex-press.by
podpis źródła zdjęcia

Яго судзілі ў Беларусі яшчэ год таму.

Грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ў Берасцейскім абласным судзе. Мужчыну абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» і «шпіянажы».
Папраўчая калонія № 22. Фота intex-press.by
Папраўчая калонія № 22. Фота intex-press.by
Прысуд быў вынесены больш за год таму – 14 чэрвеня 2023 года, але праваабаронцы дазналіся пра яго толькі цяпер. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Беразюк. Томаш Бяроза адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 22.
Праваабаронцам «Вясны» вядома пра трох асуджаных па палітычных артыкулах грамадзян Польшчы: Ежы Жывалеўскага (абвінавачаны ў агентурнай дзейнасці), Роберта Тампалу (абвінавачаны ў абразе Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады) і Томаша Бярозу. Яшчэ адзін – Раман Галуза – утрымліваецца пад вартай, над ім цяпер адбываецца суд. Раман абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве – першае яго грамадзянства беларускае.
Падобныя справы ў Беларусі тычацца не толькі грамадзян Польшчы. Напрыклад, сярод замежнікаў 6 гадамі калоніі нібыта за агентурную дзейнасць пакаралі грамадзянку Літвы Элену Раманаўскіене.
Папраўчая калонія № 5. Івацэвічы, Беларусь. (Фота: postalovsky-a.livejournal.com)
Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня – «Вясна» навіны
Таксама трох з пяці палітзняволеных грамадзян Украіны, якія былі вернутыя на радзіму, у Беларусі абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці ці шпіянажы. Яшчэ аднаго – у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, а Мікалая Швеца вінавацілі ў тэрарызме.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10