навіны

Падлетак зарабіў на куплі-продажы крыптавалюты на біржах 26 тысяч рублёў. Міліцыя іх забрала

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Хлопца абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

У Магілёве 17-гадовы навучэнец каледжу зарабіў на куплі і продажы крыптавалюты на біржах 26 тысячаў рублёў. Міліцыя абвінаваціла яго ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і забрала грошы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Unsplash)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Unsplash)
«Устаноўлена, што малады чалавек на працягу месяца праводзіў аперацыі куплі-продажу крыптавалюты на спецыялізаваных біржах. Атрыманы прыбытак выводзіў праз адкрытыя ў розных банках на сваё імя рахункі. Ягоны нелегальны заробак склаў больш за 26 000 беларускіх рублёў», – піша прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкаму.
Хлопца прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Артыкулам прадугледжаны буйны штраф і вяртанне ў даход дзяржавы ўсёй сумы, якая прайшла праз крыптагаманец.
МУС не паведамляе іншых падрабязнасцяў, як і памеру штрафу. Аднак звычайна паводле такога артыкулу абвінавачваюць людзей, якія незаконна абменьвалі крыптавалюту для іншых фізічных асобаў і на гэтым зараблялі. Менавіта ў гэтым МУС у сваім паведамленні хлопца не абвінавачвае.
Згодна з дэкрэтам № 8 ад 21 снежня 2017 года, фізічныя асобы ў Беларусі могуць валодаць крыптавалютай, а таксама майніць яе, купляць і прадаваць за беларускія рублі, замежную валюту і электронныя грошы, дарыць і пакідаць у спадчыну.
Гэта не прадпрымальніцкая дзейнасць, нагадаў начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі ў лютым 2024 года.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10