Сцягі ЕЗ і Францыі. Здымак мае ілюстратыўны характар. (Фота: ria.ru)
podpis źródła zdjęcia
Чакалася, што большасць будзе ў ультраправай партыі.
Лідарам другога тура парламенцкіх выбараў у Францыі стаў левы блок «Новы народны фронт», паведамляе «France24». Канчатковых вынікаў выбараў няма, аднак раней чакалася, што большасць галасоў будзе ў ультраправай партыі «Нацыянальнае аб’яднанне».
Сцягі ЕЗ і Францыі. Здымак мае ілюстратыўны характар. (Фота: ria.ru)
Па дадзеных экзіт-полаў, «Новы народны фронт» левых можа атрымаць ад 171 да 187 месцаў у парламенце. За імі цэнтрысцкая кааліцыя прэзідэнта Эмануэля Макрона «Разам» – ад 152 да 163 месцаў.
А партыя Мары Ле Пэн і Жордана Бардэла «Нацыянальнае абʼяднанне» раптам апусцілася на трэцяе месца – ад 134 да 152 дэпутатскіх мандатаў. Раней паведамлялася, што лідаравалі менавіта яны.
Таксама па выніках першага тура галасавання «Нацыянальнае абʼяднанне» і іх саюзнікі набралі каля 34 % галасоў. «Разам» – 20,5 – 23 % галасоў, а левая кааліцыя «Новы народны фронт» – 29 %.
Пасля таго, як ультраправыя сталі перамагаць, цэнтрысты і левыя абʼядналіся супраць іх. У выніку частка кандыдатаў цэнтрыстаў і левых, якія занялі трэція месцы, адмовіліся ад удзелу ў выбарах. Такім чынам людзі, якія не падтрымліваюць «Народнае абʼяднанне», маглі выбраць толькі аднаго альтэрнатыўнага кандыдата і даць яму больш шанцаў на перамогу.