навіны

Фільм «Белсату» з намінацыямі на еўрапейскім фестывалі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Стужка пазмагаецца за ўзнагароды ў дзвюх намінацыях – «Найлепшы фільм» і «Найлепшыя здымкі»

Дакументальны фільм «Развітанне», рэж. Якуб Станкевіч трапіў на Замойскі кінафестываль «Сустрэчы з гісторыяй», які адбудзецца ў польскім горадзе Замасць 22-24 жніўня. Дакументальная стужка «Белсату» пазмагаецца за ўзнагароды ў дзвюх намінацыях – «Найлепшы фільм» і «Найлепшыя здымкі».



«Развітанне» – гэта тыповая беларуская гісторыя цяперашняга часу.
Ты тут нарадзіўся і большую частку жыцця правёў на гэтай зямлі. Потым табе трэба зрабіць маральны выбар, і ты робіш, і раптам ты ўжо не належыш да гэтага месца. Ты губляеш працу, асяроддзе, цябе выганяюць адсюль, і табе забаронена займацца сваёй прафесіяй. Ты спрабуеш справіцца з гэтым і сыходзіш ва ўнутраную эміграцыю – жывеш у сваёй краіне, але далёка ад усіх, у лесе, сярод дрэў і кароў. І сярод успамінаў. Але надыходзіць момант, калі і гэта больш не дапамагае, і ты павінен эміграваць насамрэч.
Як можна гэта зрабіць, калі ты і гэта зямля – адно? Ці зможаш ты жыць далей з такім вострым болем? Ты ўсведамляеш, што калі ты малады, ты яшчэ зможаш дачакацца лепшых часоў для Беларусі. А калі ты не малады? Ці можна сапраўды расстацца з тым, што любіш больш за ўсё на свеце?
Больш дакументалььных фільмаў глядзіце на нашым YouTube-канале Белсат DOC.


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10