навіны

У Беларусі збанкрутаваў вядомы вытворца касметыкі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Аліса Ганчар / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Справу аб банкруцтве ТАА «Амбітрэк» ужо распачаў Эканамічны суд Менску.

Раней гэтая кампанія была вядомая як «Фабрыка прыгажосці Бел». Яна займалася вытворчасцю крэмаў, шампуняў, спрэяў і іншых касметычных прадуктаў. Затым была перайменаваная. Цяпер некалі папулярны вытворца вінен крэдыторам больш за 552 тыс. беларускіх рублёў. Аб пачатку судовага вядзення паведамляецца на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестру звестак аб банкруцтве.
Вядома, што пастанову аб ліквідацыі прадпрыемства адзіны яго заснавальнік – ТАА «БЛіК Сэрвіс» – прыняў яшчэ ў канцы 2022 года. Але з прычыны запазычанасці ліквідаваць «Амбітрэк» тады не ўдалося.
Канчатковае рашэнне пра лёс кампаніі суд прыме 17 верасня. Да гэтага моманту патрабаванні крэдытораў да яе прыпыненыя.
Надзея Вольная / belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10